Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Диванчик или задушевный разговор

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР БЯРОЗАЎШЧЫНЫ

на 2024 год

 СТУДЗЕНЬ

7 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ЧЫЖА (1949, в. Шылінок Бярозаўскага раёна), расійскага вучонага ў галіне ваеннай медыцыны, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, генерал-палкоўніка, заслужанага ўрача Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) і Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2004)

23 студзеня – 80 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара Бярозаўскай раённай газеты «Маяк»

ЛЮТЫ

6 лютага – 35 гадоў з дня нараджэння АЛЁНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ АМЯЛЮСІК (1989, г. Бяроза), беларускай  прафесійнай шасейнай велагоншчыцы, Ганаровага грамадзяніна Бярозаўскага раёна (2017)

20 лютага – 100 гадоў з дня нарэджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЦЭБРУКА (1924, в. Бухалі Бярозаўскага раёна – 10.02.2005), Героя Сацыялістычнай працы (1973 г.)

САКАВІК

15 сакавіка — 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АМЯЛЮСІКА (1949, в. Стаўкі Бярозаўскага раёна –  1996), паэта, аматара фотапалявання, геадэзіста-меліяратара, дзякуючы якому ўдалося захаваць для нашчадкаў дзівосны куточак палескай прыроды – біялагічны заказнік “Спораўскі”

КРАСАВІК

25 красавіка  — 70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА СЫЧЫКА (1954, в. Здзітава (Спораўскі сельскі Савет) Бярозаўскага раёна — 28 верасня 2001), празаіка, мастака

ЛІПЕНЬ

4 ліпеня — 120 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АДАМАВІЧА АЛЬШЭЎСКАГА (1904, г. Бяроза –1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста

16 ліпеня — 80 гадоў з дня вызвалення Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

31 ліпеня – 60 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ЎЛАДЗІМІРАВІЧА ТЫШКЕВІЧА (1964, г. Бяроза – 26.12.1985), лейтэнанта, камандзіра матастралковага ўзвода, воіна-інтэрнацыяналіста, іменем якога названа вуліца г. Бярозы

ЖНІВЕНЬ

Жнівень – 90 гадоў з часу стварэння ўладамі Польшчы ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага павета КАНЦЛАГЕРА для ізаляцыі асоб, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці (1934)

Жнівень — 80 гадоў з часу стварэння ААТ “БЯРОЗАЎСКІ СЫРАРОБНЫ КАМБІНАТ”, аднаго з буйнейшых сыраробных прадпрыемстваў Беларусі (1944)

18 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ВАЛАСЕВІЧА (1909, в. Ціхны Бярозаўскага раёна –30.09.1941), удзельніка савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1940)

СНЕЖАНЬ

7 снежня – 75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ПЯТРОВІЧА СУПРУНЧУКА (1949, в. Сялец Бярозаўскага раёна), пісьменніка

70 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ СЯРГЕЕЎНЫ СЦЯФАНАВАЙ (1954, г. Мінск), пісьменніцы, сцэнарыста, падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы

 

 

 

Раздзелы сайта