Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Інфармацыйная даведка

ДУА «Агароднікаўская сярэдняя школа» знаходзіцца на тэрыторыі Сакалоўскага сельскага савета. Мікрараён школы ўключае населеныя пункты: Агароднікі, Сакалова, Рачыца, Смалярка. Школа знаходзіцца ў 10 км ад г.Бяроза і 13 км ад г.Белаазёрска.

Першая згадка пра школу ў пісьмовых крыніцах – 1867 год.

1 кастрычніка 1868 года - пабудаваны спецыяльны будынак для школы і прымацавана шыльда з надпісам "Агароднікаўская царкоўна-прыходская школа".

1902 год - узведзена больш прасторная школа.
1939 год - школа пераўтворана ў сямігадовую. У гады вайны будынак школы быў спалены.
1956 год - пачата будаўніцтва новай, шостай па ліку, сярэдняй школы.
1970 - 1971 год - пабудаваны тыпавы будынак Агароднікаўскай сярэдняй школы.

Матэрыяльна-тэхнічная база:

15 навучальных кабінетаў;
Кабінет інфарматыкі (8 кампутараў)
Спартзала; футбольнае поле; пляцоўка для баскетбола; камбінаванае гімнастычнае мястэчка (для пач. звяна)
гімнастычнае мястэчка (для ст. звяна)
Бібліятэка;
Актавая зала;
Аўтобус для падвозу навучэнцаў.

Раздзелы сайта