Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэта і задачы

У 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

Мэта: стварэнне неабходных умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для ўдасканалення адукацыйнай прасторы школы, якая забяспечвае развіццё суб'ектаў адукацыйнага працэсу.

Задачы: павышэнне кампетэнтнасці педагагічных кадраў праз:

- аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам у авалоданні зместам адукацыі, у аптымальным выбары шляхоў яго практычнай рэалізацыі;

- павышэнне ўзроўню работы па самаадукацыі праз традыцыйныя і інавацыйныя формы дзейнасці: сеткавае ўзаемадзеянне, укараненне электронных інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў і "хмарных электронных" сэрвісаў;

- вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў-прадметнікаў праз выступленні ў сродках масавай інфармацыі, публікацыі ў рэспубліканскіх навукова-метадычных часопісах, удзел у семінарах, навукова-практычных канферэнцыях раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў;

- далучэнне настаўнікаў да творчай пошукавай дзейнасці, забеспячэнне асабістай зацікаўленасці педагогаў у канчатковым выніку сваёй дзейнасці;

- актывізацыю ўкаранення тэхналогіі інтэрактыўнага навучання;

павышэнне якасці адукацыі на аснове:

- фарміравання адзінай сістэмы ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці настаўнікаў і навучэнцаў, накіраванай на рознабаковае развіццё адукацыйнага працэсу;

- забеспячэння якасці дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і стварэння профільных груп з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- выкарыстання на ўроках сучасных педагагічных тэхналогій, магчымасці інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, сеткі Інтэрнет;

- удасканалення якасці сучаснага ўрока і яго эфектыўнасці шляхам выкарыстання прагрэсіўных адукацыйных тэхналогій;

- удасканалення ўнутранага кантролю за працай педагогаў з вучнямі з невысокай матывацыяй да вывучэння асобных прадметаў.

фарміраванне ў вучняў высокамаральных ідэалаў праз:

- удасканаленне сістэмы асветнай працы з бацькамі;

- працяг экскурсійнай, краязнаўчай работы;

- удасканаленне работы вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і маладзёжных сацыяльна значных ініцыятыў, развіццё грамадзянска-патрыятычных якасцяў;

- удасканаленне формы ўзаемадзеяння класнага кіраўніка і СППС з сем'ямі; развіццё духоўна-маральнага патэнцыялу пры актыўным супрацоўніцтве з БПЦ, РАУС, РАНС.

- удасканаленне работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх у цесным узаемадзеянні класнага кіраўніка, СППС, бацькоў.

Раздзелы сайта