Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

УВАГА

Да ўвагі бацькоў і настаўнікаў
Па інфармацыі загадчыка сектара наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя кандытата медыцынскіх навук Уладзіміра Пятровіча Максімчука, часам агульныя для ўсіх наркаспажыўцоў прыкметы дарослыя лічаць “цалкам нармальнымі для падлетка паводзінамі”, хоць гэта не зусім так.
Вось гэтыя прыкметы:
  • скрытнасць дзіцяці, якая паступова нарастае (магчыма, без пагаршэння адносін з бацькамі), яна суправаджаецца павелічэннем часу прагулак, у дзіцяці падае цікавасць да вучобы або да звыклых захапленняў і хобі (бацькі даведваюцца аб прагуле школьных заняткаў), зніжаецца паспяховасць;
  • павялічваюцца фінансавыя запыты, і падлетак актыўна шукае шляхі іх задавальнення (пачынаюць знікаць грошы з бацькоўскіх кашалькоў і каштоўныя рэчы з дому);
  • з’яўляюцца новыя падазроныя сябры (але спачатку малады чалавек звычайна сустракаецца з вельмі прыстойнымі на выгляд людзьмі) або паводзіны старых прыяцеляў становяцца падазронымі (размовы з імі вядуцца шэптам, незразумелымі фразамі або ў адзіноце);
  • настрой мяняецца па незразумелых прычынах (вельмі хутка і часта не адпавядае сітуацыі).
Сярод ускосных прыкмет можна вылучыць наступныя:
  • доўгія рукавы адзення заўсёды, незалежна ад надвор’я і абстаноўкі;
  • ненатуральна вузкія або шырокія зрэнкі незалежна ад асвятлення;
  • адхілены погляд;
  • часта – неахайны выгляд, сухія валасы, здранцвелыя кісці рук;
  • цёмныя, разбураныя, абламаныя зубы ў выглядзе “пянькоў”;
  • пастава часцей згорбленая;
  • невыразная, расцягнутая гаворка;
  • няспрытныя і запаволеныя рухі пры адсутнасці паху алкаголю;
  • відавочнае імкненне пазбягаць сустрэч з прадстаўнікамі ўлад;
  • раздражняльнасць, рэзкія і непачцівыя адказы на пытанні;
  • сляды ад уколаў часам можна заўважыць на тыльным боку кісці.

    Наркаманы са стажам робяць сабе ін’екцыі куды заўгодна, і сляды трэба шукаць на ўсіх частках цела, не выключаючы скуру на галаве пад валасамі, часта сляды ўколаў выглядаюць не проста як множныя чырвоныя кропкі, а зліваюцца ў шчыльныя сінявата- барвовыя плямы па ходзе вен.

 
 
 

Разделы сайта