Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Няма бясшкоднага тытуню

Няма бясшкоднага тытуню

Па данных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод ад хвароб, звязаных з курэннем, у свеце памірае каля 4 млн чалавек. У Беларусі гэта лічба перавышае 15, 5 тысячы чалавек. Але, нягледзячы на такія лічбы, папярэджанні вучоных, спажыванне тытуню ў цяперашні час ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, прыняло характар эпідэміі. Усяго на Зямлі курыць больш за 1 млрд чалавек, ці 30 % ад усяго насельніцтва свету ва ўзросце ад 15 і больш гадоў. Найбольш распаўсюджана курэнне сярод мужчын ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. У Беларусі на пачатак 2013 г. доля насельніцтва, якое курыць ва ўзросце 16 гадоў і больш, складала 25, 9 %. Аднак, як адзначыў Кралько А. А., загадчык сектара наркалагічнага маніторынгу Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя, пэўныя станоўчыя зрухі ўсё ж ёсць: з 2000 г. адзначаецца невялікае зніжэнне агульнай колькасці тых, хто мае гэту дрэнную звычку. Аднак непакоіць той факт, што апошнім часам узрастае колькасць жанчын ва ўзросце ад 16 гадоў, якія кураць. Так, з 2000 па 2013 г. іх колькасць павялічылася ў 2 разы. А вось доля мужчын, якія кураць, крыху зніжаецца.

Вынікі фрагментарных апытанняў і анкетавання паказваюць, што ў асноўным беларусы курыць “па-сапраўднаму” пачынаюць з 15-17 гадоў і больш за 80 % курыльшчыкаў упершыню паспрабавалі тытунь да 18-гадовага ўзросту. Адной з прычын такога становішча з’яўляецца тое, што і дарослыя, і падлеткі павярхоўна інфармаваны аб небяспечных наступствах, якія з часам узнікаюць у курцоў. Пра гэта сведчыць вопыт работы кардыёлагаў, анколагаў, эндакрынолагаў і іншых спецыялістаў з пацыентамі, якія “нажылі” сабе хваробы ў выніку курэння. Маладыя людзі не вераць, што курэнне настолькі небяспечная для здароўя, і становяцца з часам залежнымі ад тытуню.

Варта адзначыць, што праблема барацьбы з курэннем актуальная для многіх краін свету. Менавіта таму яшчэ ў 2003 г. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыняла Рамачную канвенцыю па барацьбе супраць тытуню. Беларусь таксама далучылася да яе. Крыху пазней Сусветная арганізацыя ў якасці асноўных кірункаў барацьбы з распаўсюджаннем гэтай залежнасці, якую спецыялісты называюць эпідэміяй, прапанавала 6 асноўных кірункаў:

1)    павышэнне падаткаў і ў цэлым цэн на тытунёвыя вырабы;

2)    забарона на рэкламу;

3)    абарона людзей ад пасіўнага курэння;

4)    папярэджанне кожнага аб небяспецы, якая звязана з курэннем;

5)    прапанова дапамогі тым, хто хоча кінуць курыць;

6)    дакладны маніторынг эпідэміі тытунезалежнасці і меры прафілактыкі.

Беларусь імкнецца па ўсіх гэтых напрамках праводзіць комплекс мерапрыемстваў. На сёння дзейнічае зацверджаная загадам Міністэрства аховы здароўя Канцэпцыя рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі процідзеяння спажывання тытуню на 2011-2015 гг. і Комплексны план мерапрыемстваў па барацьбе супраць спажывання тытуню. У прыватнасці, акцыя “Беларусь супраць тытуню”, якая стартавала ў краіне напрыканцы мая і доўжылася да 31 мая – Міжнароднага дня барацьбы супраць  тытуню – частка вышэйадзначанага плана. Падобныя акцыі праводзяцца ў краіне не першы раз, іх асноўная мэта – інфармаванне людзей аб шкодзе, якую наносіць курэнне, і прадстаўленне дапамогі ў адмаўленні ад курэння.

Кожны з нас можа і павінен сказаць упэўненае “НЕ” тытуню, таму што гэта НАША АСАБІСТАЕ ЗДАРОЎЕ!

Па матэрыялах “Настаўніцкай газеты”

Разделы сайта