Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Диванчик или задушевный разговор

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР БЯРОЗАЎШЧЫНЫ

на 2022 год

 

САКАВІК


    6.03 − 65 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА АМЯЛЬЧУКА (1957, Бярозаўскі раён, в. Рачыца) паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

КРАСАВІК


    4.04 − 465 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА ІВАНАВІЧА САПЕГІ (1557, Бешанковіцкі раён – 1633), дзяржаўнага, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча ВКЛ, дыпламата і мысліцеля.

    10.04 − 90 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ПАЎЛАВІЧА ПАНЮЦІЧА (1932, Бярозаўскі раён, в. Асаўцы), беларускага і савецкага гісторыка, доктара гістарычных навук (1991).

МАЙ

    11.05 − 75 гадоў з дня нараджэння РАІСЫ АНДРЭЕЎНЫ БАРАВІКОВАЙ (1947, Бярозаўскі раён, в. Пешкі), паэткі, перакладчыцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1987г.), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1993г.), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ (1998 г.).

ЧЭРВЕНЬ

   70 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця помніка воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, у вёсцы Пескі (Бярозаўскі раён, 1952).

ЛІПЕНЬ

    14.07 − 110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА САПЕТКІ (1912, г. Бяроза, – 1995), графіка.

    14.07 − 85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНДРЭЕВІЧА СЫЧЫКА (1937, Бярозаўскі раён, в.Здзітава, вучонага ў галіне радыётэхнікі і электронікі, акадэміка і заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій.

    15.07 − Дзень горада Бяроза (1477) – 545 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

ЖНІВЕНЬ


    12.08 – 25 гадоў з часу стварэння біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння БУСЛАЎКА (Бярозаўскі і Пружанскі раёны, 1997 г.).

Кастрычнік


    15.10 – 80 гадоў з часу знішчэння гітлераўцамі каля 17 тысяч вязняў Брэсцкага гета каля вёскі Бронная Гара (Бярозаўскі раён, 1942 г.).

СНЕЖАНЬ


    5.12 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЦЯПАНАВІЧА) РАЗАНАВА (1947, Бярозаўскі раён, в.Сялец – 2021 г.), паэта, перакладчыка, эсэіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1990 г.), еўрапейскай Літаратурнай прэміі імя Егана Готфрыда Гердэра.

 

 

 

 

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР БЯРОЗАЎШЧЫНЫ

на 2023 год

460 гадоў з часу першых звестак пра в. ЗДЗІТАВА (Бярозаўскі р-н; 1563)

375 гадоў з часу заснавання  ў мястэчку Бяроза КЛЯШТАРА КАРТЭЗІЯНЦАЎ   (1648–1689), помніка архітэктуры барока

150 гадоў з часу пабудовы МАЛЕЦКАЙ СІМЯОНАЎСКАЙ ЦАРКВЫ (Бярозаўскі р-н; 1873), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю

120  гадоў з часу адкрыцця ў мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета  ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА  ўладальніка Эпштэйна (1903)

65   гадоў з часу ўзнікнення горада  БЕЛААЗЁРСКА (Бярозаўскі р-н; 1958)

СТУДЗЕНЬ

8  – 55 гадоў з часу завяршэння будаўніцтва  БЯРОЗАЎСКАЙ  ДРЭС (1968)

10 –  70 гадоў  з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА КАЗАКА (1953, Бярозаўскі раён, а/г Равяцічы), мастака ў галіне станкавага і манументальнага дэкаратыўнага жывапісу

16 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА  СІПЯГІНА  (1953, Бярозаўскі раён, вёска Селаўшчына), паэта

САКАВІК

20 – 125 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА КАРЛАВІЧА ЗДАНОВІЧА (1898, мястэчка Сялец, Пружанскі павет Гродненская губернія (цяпер вёска Сялец, Бярозаўскі раён) – ?), беларускага і рускага музыказнаўцы, фалькларыста

 

 

ЛІПЕНЬ

10 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЯКАЎЛЕВІЧА САХАРЧУКА  (1953, Бярозаўскі раён, вёска Свадзьбічы, – 2003), паэта, перакладчыка

ВЕРАСЕНЬ

20 – 80  гадоў з дня нараджэння НІНЫ ЯЗЭПАЎНЫ МАЦЯШ (1943, Бярозаўскі раён, вёска Нівы – 2008), пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1984)

ЛІСТАПАД

45 – гадоў з часу ўтварэння БЯРОЗАЎСКАГА МЯСАКАНСЕРВАВАГА КАМБІНАТА, ААТ, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (г.Бяроза, 1978)

СНЕЖАНЬ

25 220 гадоў з дня нараджэння АДАМА ТЫТУСА ПУСЛОЎСКАГА

(ахрышчаны 25.12.1803 г. у в. Пескі Бярозаўскага р-на – 1854), удзельніка паўстання 1830–1831 гг.

 

 

 

 

Разделы сайта