Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Дэкрэт № 6 ад 28 снежня 2014 г.

Школьнікаў правераць на схільнасць да наркотыкаў

1 студзеня ўступіў у сілу Дэкрэт № 6 ад 28 снежня 2014 г. “Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнага абароту наркотыкаў”.

За мінулы год супрацоўнікамі органаў унутраных спраў выяўлены 7319 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык вырас на 46 %. 2800 злачынстваў у 2014 г. былі звязаны са збытам “дызайнерскіх” наркотыкаў – спайсаў, марак, міксаў. У 2014 г. у 4,5 разы вырасла колькасць крымінальных спраў, якія былі ўзбуджаны за нарказлачынства з удзелам непаўналетніх. У 2014 г. у медыцынскія ўстановы ў стане наркатычнага ўзбуджэння быў шпіталізаваны 1351 чалавек, 1045 з якіх знаходзіліся пад уздзеяннем сінтэтычных курыльных семесей, прычым 223 з іх – непаўналетнія. На жаль, 32 чалавекі выратаваць не ўдалося.

Усе гэтыя факты прывялі да таго, што ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь былі ўнесены змяненні, якія прадугледжваюць

  • узмацненне крымінільнай адказнасці за збыт наркотыкаў заведама непаўналетняму, за вытворчасць наркотыкаў ва ўмовах наркалабараторый;
  • адміністрацыйную адказнасць за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ўзбуджэння.

Ужо з новага года МУС надзелены новымі паўнамоцтвамі, а гэта значыць, што цяпер у праваахоўных органаў ёсць магчымасць весці барацьбу з наркаагрэсіяй больш эфектыўна. Згодна з некаторымі нормамі, зацверджанымі вышэйадзначаным дакументам, цяпер прыцягваць да адказнасці за распаўсюджанне наркатычных сродкаў пачнуць з 14-гадовага ўзросту. Той, хто будзе займацца распаўсюджаннем наркотыкаў і псіхатропаў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, атрымае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Столькі ж атрымаюць тыя, хто будзе прадаваць наркотыкі заведама непаўналетняй асобе. Акрамя таго, узмацняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем наркотыкаў. Так, за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ўзбуджэння прадугледжаны штраф ад 5 да 10 базавых велічынь. Адметна, што ўпершыню ўводзіцца крымінальная адказнасць за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, якія прывялі да смерці чалавека.

У мінулым годзе быў распрацаваны сумесны комплекс мер МУС, Міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі па папярэджанні распаўсюджання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў сярод навучэнцаў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. А пачынаючы з гэтага года, як паведамляе Міністэрства адукацыі, сярод школьнікаў, якім ужо споўнілася 11 гадоў, і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў пачнуць праводзіць псіхасацыяльнае анкетаванне, мэтай якога з’яўляецца ранняе выяўленне тых, хто схільны да ўжывання наркотыкаў і алкаголю. Дакумент ужо накіраваны ў рэгіёны.

Такое анкетаванне і наступны медагляд навучэнцаў, якія не дасягнулі 14 гадоў, можа праводзіцца толькі з пісьмовай згоды бацькоў. Акрамя гэтага, навучэнцы ва ўзросце ад 14 гадоў будуць праходзіць анкетаванне і медагляд толькі тады, калі будуць на гэта згодны.

Такім чынам, дзякуючы ўсім існуючым сёння мерам, прынятаму Дэкрэту, а таксама сумеснай рабоце Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і, безумоўна, МУС, сітуацыя з наркотыкамі ў краіне павінна стабілізавацца.

 Па матэрыялах “Настаўніцкай газеты” ад 17 студзеня 2015 г.

 

Разделы сайта