Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.12.2016

Тыдзень, прысвечаны 125-годдзю з Дня нараджэння М.Багдановіча

  З  5 па  9  снежня ў Агароднікаўскай СШ прайшоў тыдзень, прысвечаны  125-годдзю  з Дня нараджэння М. Багдановіча.  Былі  запланаваны  і праведзены наступныя мерапрыемствы.

  У панядзелак увазе вучняў была прапанавана музычная шкатулка “Струны памяці М. Багдановіча”. І дзеці, і настаўнікі змаглі паслухаць вершы паэта, пакладзеныя на музыку.

  У аўторак настаўнікі-філолагі падрыхтавалі матэрыял і аформілі выставу “Я не самотны, я кнігу маю…”.  Тут  можна  было   ўбачыць  кнігі  з  творамі                 М. Багдановіча, а таксама зборнікі пра самога аўтара, рэпрадукцыі музеяў і помнікаў паэту.

  У сераду вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка вершаў  “Чытаем Багдановіча разам ”. Выразна, з  усёй  душой  чыталі школьнікі вершы знакамітага паэта. Першае месца заняла  вучаніца 8 класа Бянецкая Юлія, 2-е месца – Труцько Кацярына  5 клас, 3-е месца – Кулінка Мікіта 6 клас.

  У чацвер вучні 9-11 класаў аформілі насценгазеты “Богам дадзены”.

  9 снежня была праведзена “Свая гульня” па творчасці М. Багдановіча (9-11 класы).  Каманды  “Вянок”  і  “Васілёк”  змагаліся  за тытул лепшага знаўцы жыцця  і творчасці беларускага паэта. У напружанай барацьбе перамагла і  святкавала перамогу каманда “Васілёк”.

  За гэтыя дні вучні змаглі яшчэ раз дакрануцца да творчасці знакамітага беларускага песняра, пашырыць свае веды па  творчасці М. Багдановіча, раскрыць і праявіць  найлепшыя творчыя здольнасці.

 

 

 

 

Разделы сайта